Людзі ў вёсках не жывуць, а выжываюць. Вёска-аграгарадок Заронава

Як нам, гарадскім жыхарам, абцяжараным палітычнымі клопатамі, можа адкрыцца вёска?

Напрыклад, аграгарадок Заронава, які ўваходзіць у раённую акругу, дзе вылучаецца ў дэпутаты Віцебскага раённага Савета дэпутатаў Алена Янушкоўская. Расцягнулася ўздоўж шашы, як і большасць беларускіх вёсак, дзе-нідзе куляецца паміж узгоркаў, хаваецца ў зарасніках заснежанага бэзу.

Людзі ў вёсках не жывуць, а выжываюць. Вёска-аграгарадок Заронава


Але на вочы лезе паўсюдная сучасная разбэшчаная разруха. Каля крамы - закінуты будынак колішнай сталоўкі, за ім урачыста выступае замкнутая чамусьці шпакоўня прыбіральні, нейкія гаспадарчыя пабудовы, па праўдзе, іх рэшткі, ашчэрыліся на вуліцу.

Людзі ў вёсках не жывуць, а выжываюць. Вёска-аграгарадок Заронава


Мінак, што спяшаецца у крамку за чакушкай - дагнацца, распавядае пра калгас, які распачаў працэдуру банкруцтва, як ён квітнеў, а вось зараз канае, як закрылі школку, бо моладзь з'язджае, яшчэ трымаецца дзіцячы садок. Яго нават не цікавіць, чаго гэта мы яго спынілі і распытваем. У голасе абыякавасць. Перабалела.

Людзі ў вёсках не жывуць, а выжываюць. Вёска-аграгарадок Заронава


Вось ліха падкаціў мясцовы Пятруха на адным з трох застаўшыхся ў гаспадарцы трактароў. Таксама за дазапраўкай... А нам на кожным кроку і цікава, і балюча. Калісьці Заронава квітнела. Непадалёку ад вёскі, ды ё!, аграгарадка шыкоўны яблыневы сад, з-за снега незразумела, ці жывы, але на галінках ні яблычка якога ссохлага, ні лісціка...

Людзі ў вёсках не жывуць, а выжываюць. Вёска-аграгарадок Заронава


Вуліца Маладзёвая з дзвухпавярховых дамкоў. Ідзем размаўляць з жыхарамі ды прасіць падтрымкі Алене. З вяскоўцамі трэба ўмець размаўляць. Людзі сабе на ўме. Пра дэпутатаў агульнае меркаванне: марныя людзі. Распавядаем пра нашу альтэрнатыву.

І - адкрыццё чалавека! 90-гадовая Марыя Паўлаўна Бараноўская. Ветліва запрашае, падпісвае без пытанняў - ну трэба чалавеку! Кім працавала? Ды ўсім. Пасля вайны тут усё разбіта было...

Людзі ў вёсках не жывуць, а выжываюць. Вёска-аграгарадок Заронава


Пасля вайны - гэта зразумела. А што зараз? Створаны вертыкалі, усё мадэрнізуецца, аптымізуецца, а сэнсу няма. Да вёскі нікому няма справы - такое адчуванне, што б там па целеку ні сіпеў наш правадыр. Вось прапануем мы падтрымаць Алену Янушкоўскую, чалавека з гарачым сэрцам. А ці пераломім глухую сцяну абыякавасці і недаверу людзей, самаўпэўненасці і абыякавасці чыноўнікаў. З першага ж заходу за 2 гадзіны падтрымку ў 41 подпіс атрымалі.

Людзі ў вёсках не жывуць, а выжываюць. Вёска-аграгарадок Заронава


Людзі ў вёсках не жывуць, а выжываюць. Вёска-аграгарадок Заронава


Людзі ў вёсках не жывуць, а выжываюць. Вёска-аграгарадок Заронава


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уратуем Заронаўскае возера!

У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Павал Севярынец прэзэнтаваў у Віцебску раман “Беларусалім. Золак”

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць

Алена Янушкоўская: я іду, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет дэпутатаў, распавяла пра праблемы, з якімі яна сутыкнулася падчас збору подпісаў у сваю падтрымку: