Сцяг як лакмусавая папера

20 снежня адбыўся пікет па збору подпісаў за вылучэнне прамоўцы БХД, актывісткі кампаній і ініцыятыў Алены Шабуні па Школьнай акрузе №22 у Віцебску, м-н Білева.

Сцяг як лакмусавая папера


Гэта быў пікет-пэрфоманс, паколькі на пікеце выбарцам Алена паказвала адмысловы ключ ад амбулаторыі (ужо працуе), дзіцячага садку (унутраныя работы) і школы (узноўлена будаўніцтва). Гэтыя аб'екты ўзніклі тут, дзякуючы намаганням актывістаў БХД, у тым ліку і Алены Шабуні.

Сцяг як лакмусавая папера


І гэтым разам давалі чытаць улётку ініцыятывы "Жанчыны супраць фальсіфікацый" з прапановай задумацца над важнымі пытаннямі па адказнасці кожнага за будучыню.

Сцяг як лакмусавая папера


Некаторыя нас пазнавалі, ахвотна падтрымлівалі Алену. Як і паўсюль ад пікета нехта шарахаўся, ахова з крамы, ля якой мы паставілі свой пікет, не ведала, як ім рэагаваць: выбягалі на прыступкі, пазіралі, цэліліся тэлефонамі, але падыйсці ніхто не наважыўся. Наважыліся падыйсці віцебскія знаёмыя з Успенкі (КДБ). паміж намі названыя Штэпсель і Тарапунька. Канешне, аніякага супадзення з арыгіналам, толькі рост. Ніяк не адрэагаваўшы на прапанову падтрымаць прамоўцу, збеглі пасля таго, як мы іх пазналі. За дзвярыма крамы хаваліся і назіралі стукачы.

Сцяг як лакмусавая папера


У Віцебску - без пераменаў. Але і пікет не апошні!

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уратуем Заронаўскае возера!

У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Павал Севярынец прэзэнтаваў у Віцебску раман “Беларусалім. Золак”

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць

Алена Янушкоўская: я іду, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет дэпутатаў, распавяла пра праблемы, з якімі яна сутыкнулася падчас збору подпісаў у сваю падтрымку: