Упершыню за гісторыю Суйкава тут адбыўся пікет пад бела-чырвона-белым сцягам

16 снежня, у суботу, у вёсцы Суйкава пад Віцебскам адбыўся пікет пікет па зборы подпісаў за вылучэнне прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай раённай №9 акрузе і па Заронаўскай сельскай Алены Янушкоўскай. Суйкава яшчэ не бачыла ані сцягу нацыянальнага за апошнія 23 гады, ані пікетаў, не чула амаль беларускай мовы на вуліцах.

Упершыню за гісторыю Суйкава тут адбыўся пікет пад бела-чырвона-белым сцягам


“У краме спыталі, ці не па-ўкраінску мы размаўляем, калі зайшлі туды крыху пагрэцца. Пара-тройка мясцовых паведаміла нам, што сцяг у нас незразумелы, што самі мы вельмі падазроныя, амаль што амерыканцы, што яны яшчэ не падумалі, за каго будуць галасаваць, што ўсё ідзе як ідзе і няма чаго тут ваду каламуціць. Але паслухаўшы тлумачэнні і расповеды пра дзейнасць актывістаў БХД у Віцебску, прымоўклі. Што зробіш, ахвяр БТ хапае паўсюль. Галоўнае, тут добра ведаюць Алену, паважаюць яе і гатовыя падтрымаць”, - адзначыла каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

Ідзе збор подпісаў і па хатах. “На вуліцы Партызанскай тэхніка, з зямлі тырчыць труба - гэта паказчыкі таго, што, дзякуючы нястомнай беганіне спадарыні Алены Янушкоўскай па кабінетах раённага і абласнога выканкамаў, тут узнавілі пракладку так патрэбнага вёсцы вадаправода. Клопат аб аднавяскоўцах і натхніў яе на ўдзел у гэтых выбарах. Трэба і дарог добрых дамагчыся, і з падтапленнем пытанні вырашыць”, - дадала Таццяна Севярынец.

Упершыню за гісторыю Суйкава тут адбыўся пікет пад бела-чырвона-белым сцягам


Між тым улады мяняцца не збіраюцца. На зварот Алены Янушкоўскай у ЦВК з нагоды таго, што ёй ніяк не маглі патлумачыць, куды падаваць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што “прэтэнзіі з нагоды некампетэнтнасці Віцебскай раённай і абласной выбарчых камісій з’яўляюцца беспадстаўнымі”.

Упершыню за гісторыю Суйкава тут адбыўся пікет пад бела-чырвона-белым сцягам

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уратуем Заронаўскае возера!

У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Павал Севярынец прэзэнтаваў у Віцебску раман “Беларусалім. Золак”

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць

Алена Янушкоўская: я іду, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет дэпутатаў, распавяла пра праблемы, з якімі яна сутыкнулася падчас збору подпісаў у сваю падтрымку: