У Віцебску прайшлі першыя пікеты прамоўцы БХД Ірыны Захаравай

Ужо пяты дзень, як пачала каманда прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыны Захаравай з Віцебску кампанію па зборы подпісаў у падтрымку яе вылучэння ў кандыдаты ў дэпутаты Віцебскага гарадскога савета па акрузе № 18.

У Віцебску прайшлі першыя пікеты прамоўцы БХД Ірыны Захаравай


“Жыве Ірына на сваёй выбарчай акрузе, і абыход здзяйсняе спачатку па сваім доме, дзе яна старэйшая па дому. Людзі яе добра ведаюць і паважаюць за адказнасць і прынцыповасць у адстойванні іх інтарэсаў, таму ахвотна падтрымліваюць. А хто-ніхто і ў каманду ўвайшоў”, - адзначае каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

15 снежня Ірына Захарава правяла свой першы пікет.

“Віцябляне пікетаў баяцца, стараюцца абмінуць, схаваць вочы ды прабегчы міма. Хто-ніхто адважваецца падысці, пачытаць біяграфію прамоўцы, пасланне "Жанчыны супраць фальсіфікацый", нават пакінуць подпіс і ў падтрымку спадарыні Ірыны, і пад калектыўным зваротам за празрыстасць бюджэту і магчымасць кантролю за яго выкарыстаннем. У Віцебску гэта ўвогуле першы пікет па зборы подпісаў. Але настрой у асноўнай часткі цікаўных даволі скептычны”, - дадала Таццяна Севярынец.


Усяго па Віцебшчыне распачалі такую ж працу 10 прамоўцаў ад БХД. Кампанія хрысціянскіх дэмакратаў у вобласці ідзе пад дэвізам "Уладу - пад народны кантроль".

У Віцебску прайшлі першыя пікеты прамоўцы БХД Ірыны Захаравай


У Віцебску прайшлі першыя пікеты прамоўцы БХД Ірыны Захаравай

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уратуем Заронаўскае возера!

У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Павал Севярынец прэзэнтаваў у Віцебску раман “Беларусалім. Золак”

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць

Алена Янушкоўская: я іду, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет дэпутатаў, распавяла пра праблемы, з якімі яна сутыкнулася падчас збору подпісаў у сваю падтрымку: