Пах бяды

Я ведаю, як пахне бяда. Адна з тых, што могуць здарыцца з чалавекам, ягоным домам. Паленым дрэвам, саломай, нечым яшчэ жудасным, уедлівым, пах гэты не сыходзіць з вуліцы Савецкай у Бешанковічах, дзе згарэў дом нашых сяброў, Валодзі і Аляксандры Рамановічаў. Пяць гадоў працы над марай-экадомам з саломы. А згарэў за колькі начных гадзін. Прычына невядомая. Міліцыя і пажарныя яшчэ з гэтым не вызначыліся.


Пах бяды


Дом быў ужо падведзены пад дах. Дзвухпавярховы, незвычайны, ён выклікаў у суседзяў і здзіўленне, і цікаўнасць. Каго і раздражняў, а каго прывабліваў цяплом і вольным уваходам, бо маладыя гаспадары не агарадзілі яго плотам, не абматалі якім дротам пад токам.

Пах бяды


Мы прыехалі ў нядзелю на невялікую талаку, каб дапамагчы разабраць рэшткі, ачысціць пляцоўку для ўзнаўлення будоўлі. Ацалелыя дошкі ці тыя, што толькі пафарбаваў агонь – у адзі кут, згарэлыя ўшчэнт – у другі. Дзе трапляліся скрэпы, добрыя цвікі – па-гаспадарску ачышчаў Валодзя. Яшчэ саслужаць службу, бо бяда не зламала, не скарыла.

Пах бяды


І з-за таго так хацелася хутчэй разабраць той страшны шкілет нечыяй подласці, зайздрасці ці проста неахайнасці. Расчысцілі пляцоўку перад домам - ёсць магчымасць падагнаць тэхніку, разабралі што магчыма ўнутры. Прыйшла гаспадынька, прынесла гарбаткі з печывам, ледзь утрымлівае дзетак, каб не лезлі ў бруд і небяспеку. Малыя ведаюць, што згарэў ІХ дом, дагадваюцца, што бяду ім прынёс нейкі вораг. Пра тое распавядаюць. Але спакойна і прыстойна, як і іх маладыя бацькі, прыгожыя, сапраўдныя, упартыя.

Пах бяды


Пах гэтай бяды развеецца.

З нас ніхто не застрахаваны ад бед, іх зашмат вакол нас. Нават калі вы не будуеце экадом з саломы.

Пройдзе час, і мара Рамановічаў здзейсніцца.

А ў кожнага з нас ёсць магчымасць паспрыяць, каб гэта здарылася хутчэй. Штонядзельна можна прыехаць і дапамагчы. Тэлефоны Рамановічаў: Валодзя +375256486011; Аляксандра +375292937160

Пах бяды

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уратуем Заронаўскае возера!

У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Павал Севярынец прэзэнтаваў у Віцебску раман “Беларусалім. Золак”

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць

Алена Янушкоўская: я іду, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет дэпутатаў, распавяла пра праблемы, з якімі яна сутыкнулася падчас збору подпісаў у сваю падтрымку: