У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”

Прэзентацыя дакументальнай стужкі “Ён такі”, знятай сёлета ў Віцебску, адбылася 21 лістапада. Гэта была доўгачаканая падзея, асабліва для тых, хто браў удзел у здымках у той ці іншай якасці. Некалькі чалавек трапілі “у акцёры” міжволі, бо звярнуліся па дапамогу да праваабаронцы якраз тады, калі адбываўся здымачны працэс. Яшчэ некалькі віцяблянаў былі адмыслова запрошаны да ўдзелу, каб распавесці пра свае ўражанні ад праваабарончай дзейнасці Паўла Левінава.

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”


Таксама ў фільме пра яго дзейнасць гавораць і калегі-адмыслоўцы: Таццяна Рэвяка, прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека імя Б. Звозскава, Людміла Ульяшына, юрыстка, кіраўніца праграмы ILIA Сеткі ДПЧ, старшыня РПГА "Беларускі Хельсінскі Камітэт" Алег Гулак, старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі.

Здымачная група – а гэта віцебская журналістка Алена Сцяпанава і відэааператар з Барысава, Аляксандр Зянкоў, -- аб’ехала амаль усю Беларусь, каб сустрэцца з калегамі Паўла Левінава і запісаць іх меркавані. Бо, паводле ідэі сцэнару, напісаным у суаўтарстве Аленай Сцяпанавай і Вікторыяй Дашкевіч, фільм пра віцебскага праваабаронцу мусіў атрымацца па-сяброўску цёплым. А галоўнае – не сумным. Бо крэатыўны падыход Паўла Левінава да праблем з правамі чалавека якраз і заключаецца ў тым, каб высмеяць абсурдную сітуацыю і паказаць іншым, што менавіта такім чынам можна знайсці годнае выйсце.

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”


Галоўны герой, выступаючы на прэзентацыі, распавёў гледачам, як праца над гэтым фільмам пачалася для яго асабіста:
“Пра намер зняць дакументальную стужку з маім удзелам я ўжо ведаў. Але вось сцэнар фільма упершыню ўбачыў у Віцебскім ІЧУ, дзе адбываў пятнаццаць сутак за сваю праваабарончую дзейнасць – за прысутнасць на плошчы Перамогі у дзень Волі 25 сакавіка. Такі падарунак ад віцебскіх журналістаў, перададзены за краты, стаўся прыемнай неспадзяванкай, падтрымкай і праявай салідарнасьці аднадумцаў. А ўжо як на гэта адрэагавалі цэнзары, нават цяжка ўявіць! Не кожны ж дзень у турму перадаюць кінасцэнары. Адпаведна, і стаўленне да мяне з боку аховы было вельмі акуратнае – пэўна, каб не трапіць у кіно ў якасці адмоўнага персанажа”.

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”


У якасці “герояў другога плану” гледачы ўбачылі роднага брата віцебскага праваабаронцы, а таксама гомельскага калегу Леаніда Судаленку. Алюзію да флэшмобу спадара Судаленкі можна заўважыць і ў назве фільма “Ён такі”: пасля арышту Паўла Левінава ягоны калега прапаноўваў усім ахвотным сфатаграфавацца з плакатам “#я такі як Паша”. Напрыканцы фільма гэтую фразу паўтараюць і іншыя праваабаронцы, якія зняліся ў дакументальнай стужцы.

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”


Гучала гэта настолькі натхняльна, што да хору галасоў у фільме далучыліся і віцебскія гледачы. Значыць, аўтары фільма дасягнулі сваёй мэты: ім удалося давесці, што праца праваабаронцы важная і запатрабаваная, і што зацікаўленым у барацьбе з парушэннямі правоў чалавека мусіць быць усё грамадства.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уратуем Заронаўскае возера!

У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Павал Севярынец прэзэнтаваў у Віцебску раман “Беларусалім. Золак”

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць

Алена Янушкоўская: я іду, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет дэпутатаў, распавяла пра праблемы, з якімі яна сутыкнулася падчас збору подпісаў у сваю падтрымку: