Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску Таццяна Севярынец 9 лістапада.

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню


Пытанне запушчанай прыбіральні было адным з тых, якое актывістка задавала ў межах кампаніі “Права выбару” на сустрэчы 10 кастрычніка са старшынёй гарсавета Уладзімірам Бялевічам.

Разам з тым іншыя пытанні (намер у гістарычнай ахоўнай зоне Ніжняга замку пабудаваць палац шлюбаў, помнік княгіні Вользе, што не мае дачынення да ўзнікнення Віцебска) не маюць такіх станоўчых перспектыў.

“Адносна палацу шлюбаў і помніка княгіні Вользе, супраць якіх выступае не толькі наша ініцыятыва “Віцебск - горад наш”, але і краязнаўцы, і гісторыкі, і простыя людзі, гарсавет трымаецца цвёрда, мёртвай хваткай учапіўшыся ў адным выпадку за “прыгожую легенду”, якая, па іх меркаваннях, прывабіць турыстаў, у другім так жа мёртва і тупа настойваюць на нейкай завяршальнай кропцы з’яўлення ансамбля(?). Дарэчы, побач і новы будынак КДБ ужо пад дах узведзены. Ён таксама ў ансамблі?” – адзначыла Таццяна Севярынец і заклікала грамадзян падчас мясцовай кампаніі 2018 года не быць абыякавымі да прадстаўнікоў кампаніі “Права выбару”, каб быць у горадзе гаспадарамі і будаваць тут жыццё па ўласным бачанні, прыстойна і не даваць сябе абрабоўваць.

bchd.info

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уратуем Заронаўскае возера!

У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Павал Севярынец прэзэнтаваў у Віцебску раман “Беларусалім. Золак”

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць

Алена Янушкоўская: я іду, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет дэпутатаў, распавяла пра праблемы, з якімі яна сутыкнулася падчас збору подпісаў у сваю падтрымку: