Мёртвыя душы. Як уратавацца

- А, гэта вы фатаграфуеце? Ну, дык вам можна. І працу маем, і справа робіцца, - мужчына ў працоўнай робе, што нечакана вынырнуў з-за плота будоўлі лазня-пральнага камбіната, занырнуў назад. Я не паспела ні сказаць што, ні здзівіцца, бо цэлілася аб’ектывам свайго старэнькага вернага фоціка на пашпарт аб’екту.

Мёртвыя душы. Як уратавацца


За гады турбавання чыноўнікаў і па гэтым аб’екце вывучыла, здаецца, яго, але на гэты раз пад назвай “пашпарт аб’екту” з’явілася нешта новенькае: пачатак працы - студзень 2017, заканчэнне - снежань 2017… От махляры! Ну сапраўды, Віцебск ведае, што на рагу перакрыжавання вуліц Чкалава і Воінаў-інтэрнацыяналістаў ужо колькі год будуецца той камбінат. Аматары парнай банькі чакаюць яго з нецярпеннем! А па новым пашпарце нічога тут раней не было! Ніякіх агароджаў, ніякіх будынкаў кастлявых, ніякіх будаўнікоў. Усё, аказваецца, з’явілася ў студзені 2017 года…

І каго падманваюць? Пэўна, быў нейкі правяраючы не так даўно, дык каб ужо паказаць, што хоць дзе праца на сацыяльным аб’екце ідзе хутка, прымайстрылі новы пашпарт. Н-да, снежань не за гарамі, а канца працы не відаць. Так што невядома, калі аматары тут пагрэюць свае косткі. Шыльду ж можна і новую павесіць… Ой, і смешна ж!

Паліклініка на Поўдні-7 будуецца, людзі пры сустрэчы дзякуюць.

Я наведваюся сюды часцяком, адсочваю, з людзьмі размаўляем пра тое, што калі разам ды настойліва, то і мёртвых у горадзе ажывім. Сапраўдныя ж мёртвыя не на могілках, з тых ужо нічога не спытаеш - яны ў нас па кабінетах сядзяць, паглядаюць на наведвальнікаў пустымі вачыма. Толькі галовы качанамі направа-налева ківаюць. Ох, і цяжка іх будзіць бывае!

Ёсць шчаслівыя выключэнні. Вось, з апошніх: заасфальтавалі нарэшце тратуар уздоўж праспекта Будаўнікоў – вунь, у чырвонай куртачцы на ровары выпрабоўваю той тратуар - асалода! Раней і прайсці - выпрабаванне. Жанчынка з кіёчкам таксама не нарадуецца.

На апошняй сустрэчы са старшынём гарсавета сп. Бялевічам 10.10.17-га ставілі зноўку пытанні і па стану грамадскай прыбіральні, што ў Парку партызанскай славы, і аб намеры ў гістарычнай ахоўнай зоне Ніжняга замку пабудаваць палац шлюбаў, і аб помніку княгіні Вользе, што не мае дачынення да ўзнікнення Віцебска. Не першы раз, і не толькі ў гэтым кабінеце ўздымаем тыя пытанні – будзім змяртвелае сумленне, адказнасць, розум, любоў да горада.

І калі вырвалі абяцанне толькі “вынести вопрос о капитальном ремонте общественного туалета на рассмотрение Витебского городского исполнительного комитета для включения в план на 2018 год” (з адказу гарсавета ад 09.11.2017), то адносна палацу шлюбаў і помніка княгіні Вользе, супраць якіх выступае не толькі наша ініцыятыва “Віцебск - горад наш”, але і краязнаўцы, і гісторыкі, і простыя людзі, гарсавет трымаецца цвёрда, мёртвай хваткай учапіўшыся ў адным выпадку за “прыгожую легенду”, якая, па іх меркаваннях, прывабіць турыстаў, у другім так жа мёртва і тупа настойваюць на нейкай завяршальнай кропцы з’яўлення ансамбля(?). Дарэчы, побач і новы будынак КДБ ужо пад дах узведзены. Ён таксама ў ансамблі?

Дык вось, шаноўнае спадарства, дарагія віцебляне, напярэдадні хутка маючых абвешчанымі выбарах у мясцовыя саветы я вас заклікаю: не будзьце абыякавымі, будзіце і свае душы, калі хочаце быць у горадзе гаспадарамі, каб будаваць тут жыццё па ўласным бачанні, прыстойна і не даваць сябе абрабоўваць! Далучайцеся да тых, хто мае гонар чалавекам звацца, да прамоўцаў ад кампаніі “Права выбару”! Станьце імі!

Мёртвыя душы. Як уратавацца


Мёртвыя душы. Як уратавацца


Таццяна Севярынец

bchd.info

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго голаса.
Последние новости>> Все статьи

Пах бяды

Я ведаю, як пахне бяда. Адна з тых, што могуць здарыцца з чалавекам, ягоным домам. Паленым дрэвам, саломай, нечым яшчэ жудасным, уедлівым, пах гэты не сыходзіць з вуліцы Савецкай у Бешанковічах, дзе згарэў дом нашых сяброў, Валодзі і Аляксандры Рамановічаў. Пяць гадоў працы над марай-экадомам з

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”

Прэзентацыя дакументальнай стужкі “Ён такі”, знятай сёлета ў Віцебску, адбылася 21 лістапада. Гэта была доўгачаканая падзея, асабліва для тых, хто браў удзел у здымках у той ці іншай якасці. Некалькі чалавек трапілі “у акцёры” міжволі, бо звярнуліся па дапамогу да праваабаронцы якраз тады, калі

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску