Праца над дакументальным фільмам “Ён такі” завяршылася. Прэм’ера адбудзецца ў Віцебску

Героем дакументальнай стужкі стаў праваабаронца Павел Левінаў. Фільм “Ён такі”стваралі віцебская журналістка Алена Сцяпанава і відэааператар Аляксандр Зянкоў з Барысава.

Праца над дакументальным фільмам “Ён такі” завяршылася. Прэм’ера адбудзецца ў Віцебску


Кінастужка не толькі пра Паўла Левінава, яна значна шырэй -- пра запатрабаванасць неабыякавых, пазітыўных людзей з выразнай грамадскай пазіцыяй у сучаснай Беларусі.

Павел Левінаў – яскравы сучасны супергерой не казачнага жыцця беларусаў, звычайна скарыстоўвае не традыцыйныя падыходы да вырашэння шмат якіх праблем. Ён не проста крытыкуе парушэнні ў галіне правоў чалавека, а ўмее іх высмеяць, паказаць абсурднасць канкрэтных сітуацый . “А тое, што смешна, - ужо не страшна” , - гаворыць у фільме галоўны герой.

Праца над дакументальным фільмам “Ён такі” завяршылася. Прэм’ера адбудзецца ў Віцебску


Алена Сцяпанава распавяла, што, абмяркоўваючы з калегай Вікторыяй Дашкевіч сцэнар будучага фільма вырашылі, што ён не будзе сумным. Бо галоўны герой – крэатыўшчык яшчэ той: ён можа на суд прыйсці ў майцы з надпісам “Нецензурно не выражаюсь» ці ў касцюме Дзеда Мароза. Або падае заяўку на аднаасобнае шэсце і атрымлівае прагназаваную адмову, бо ніхто не здагадаўся спраўдзіць указаны маршрут – а гэта быў усяго толькі шлях Паўла ад ягонага дому да бліжэйшай крамы.

Праца над дакументальным фільмам “Ён такі” завяршылася. Прэм’ера адбудзецца ў Віцебску


У фільме юрыстка Людміла Ульяшына, кіраўніца міжнародных адукацыйных праграм для праваабаронцаў, кажа пра Левінава:

“Гэта такая ледзь заўважная мяжа, як рабіць справу, не ствараючы з гэтага пусты фарс. Як не смяяцца з людзей, а высмейваць праблему, ці карані гэтай праблемы. У Паўла гэта атрымліваецца”.
Сцяпанава і Зянкоў сустракаліся з праваабаронцамі ў Гомелі, Магілёве, Мінску, Оршы і пыталіся ў калег Паўла Левінава, як яны ставяцца да ягонага крэатыўнага, гумарыстычнага падыходу да сур’ёзных справаў, рамаўлялі пра паспяховасць або заганнасць такога падыходу, пра тое, ці варта шырока ўжываць гэткую практыку. У адказах было шмат розных меркаванняў - як пра дзейнасць Паўла Левінава, так і ўвогуле пра ролю праваабаронцаў, якая ў Беларусі застаецца малавядомай. Больш за тое: з афіцыйных крыніцаў часам даводзіцца чуць меркаванні, што яна – заганная, ці, прынамсі, непатрэбная. Павел Левінаў лічыць, што гэта не так. А пагадзіцца або паспрачацца з ім неўзабаве змогуць гледачы фільма.


“Не варта разлічваць, што на экране з’яіцца гэткая забранзавелая постаць “героя нашага часу”, які штохвіліны змагаецца з сусветным злом і ўзорна перамагае. У нас не было мэты паказаць супермэна, якому ўсё па сілах, і які йдзе па жыцці пад воплескі, як па чырвонай дарожцы… Ён у фільме абсалютна розны: стомлены пасля 15-суткавага арышту і задаволены доўгачаканым вызваленнем, засяроджаны – за кампутарам, і не дужа спрактыкаваны, калі сячэ дровы на лецішчы… Ён такі, як большасць з нас, а мы ў чымсьці – такія, як ён.

Праца над дакументальным фільмам “Ён такі” завяршылася. Прэм’ера адбудзецца ў Віцебску


Памятаеце, гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка праводзіў флэшмоб “Я такі, як Паша”, калі Левінава асудзілі нібыта за дзел у несанкцыянаванай акцыі 25 сакавіка? Усім, хто хацеў падтрымаць віцебскага праваабаронцу, было прапанавана сфатаграфавацца з гэтым хэштэгам. А наша здымачная група прапануе зрабіць нешта падобнае кожнаму гледачу: задумацца, у чым я “такі” або “такая”, або зусім наадварот? Ці трэба быць “такім”, або ў нашым свеце лягчэй быць іншым? Ці патрэбная праваабарончая дзейнасць увогуле, і ці стане грамадства больш дэмакратычным, калі такіх, як Павел Левінаў, будзе больш?” – кажа Алена Сцяпанава.

Праца над дакументальным фільмам “Ён такі” завяршылася. Прэм’ера адбудзецца ў Віцебску


Да прэм’еры дакументальнай стужкі застаецца ўсяго некалькі тыдняў. Плануецца, што яна будзе паказана ў Віцебску, Полацку і Оршы. У рэгіёнах ужо чакаюць паказу, бо шмат хто чуў і пра галоўнага героя фільма, і пра творчасць здымачнай групы: для Алены Сцяпанавай і Аляксандра Зянкова гэта ўжо трэці фільм, які яны знялі пра вядомых на Віцебшчыне людзей. У 2016-м годзе гледачы ўбачылі фільм “Выбар Барыса Хамайды” , прысвечаны гісторыі газеты “Выбар” і яе рэдактару, вядомаму віцебскаму актывісту. У 2015-м у свет выйшла стужка “Я лічу, што я шчаслівы! ” пра паэта, барда, настаўніка і перакладчыка Георгія Станкевіча.

Праца над дакументальным фільмам “Ён такі” завяршылася. Прэм’ера адбудзецца ў Віцебску


Пра месца і час прэм’еры мы паведамім асобна, сачыце за навінамі на сайце

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго голаса.
Последние новости>> Все статьи

Пах бяды

Я ведаю, як пахне бяда. Адна з тых, што могуць здарыцца з чалавекам, ягоным домам. Паленым дрэвам, саломай, нечым яшчэ жудасным, уедлівым, пах гэты не сыходзіць з вуліцы Савецкай у Бешанковічах, дзе згарэў дом нашых сяброў, Валодзі і Аляксандры Рамановічаў. Пяць гадоў працы над марай-экадомам з

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”

Прэзентацыя дакументальнай стужкі “Ён такі”, знятай сёлета ў Віцебску, адбылася 21 лістапада. Гэта была доўгачаканая падзея, асабліва для тых, хто браў удзел у здымках у той ці іншай якасці. Некалькі чалавек трапілі “у акцёры” міжволі, бо звярнуліся па дапамогу да праваабаронцы якраз тады, калі

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску