Сёлета лес багаты на грыбы і ўнітазы

Пакуль надвор’е дазваляе выехалі прагуляцца па лесе, ды і грыбоў пазбіраць. Уражанні ад асенняй прагулкі за горад былі некалькі азмрочаны. Каб быў жывы мой бацька, ён абавязкова напісаў бы нейкі вершык або фельетон.

Сёлета лес багаты на грыбы і ўнітазы


Уяўляеце, - ясны восеньскі дзень, лёгкае павуцінне ў халаднаватым паветры, самотны покліч невядомай птушкі… І знянацку ў пошуку чарговага прыгажунчыка-баравічка, натрапляеш вось на гэта:


Сёлета лес багаты на грыбы і ўнітазы


ці на гэта:

Сёлета лес багаты на грыбы і ўнітазы


Настрой сапсаваны, але бяру пакет для смецця, потым другі, трэці…Стаўлю іх ў багажнік. Угаворваю сябе, што мо наступным разам пакетаў спатрэбіцца ўжо менш… Паціху едзем дадому. І раптам… Блакітненькі такі… Керамічны…
Унітаз!!!

Сёлета лес багаты на грыбы і ўнітазы


Увогуле слоў больш няма.
Людцы вы мае даражэнькія! Калі мы лічым сабе цывілізаваным народам, імкнемся жыць, працавать і зарабляць як ў Еўропе, дык трэба ж пачаць з сябе каханых. Хто замінае нам хаця б ў гэтым лесе адчуваць сабе шчаслівымі і свабоднымі? Не косінец жа з лукашэнкам прыперлі сюды гэты прыклад дасягненняў чалавечай культуры?

Марына Арлоўская

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уратуем Заронаўскае возера!

У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Павал Севярынец прэзэнтаваў у Віцебску раман “Беларусалім. Золак”

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць

Алена Янушкоўская: я іду, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет дэпутатаў, распавяла пра праблемы, з якімі яна сутыкнулася падчас збору подпісаў у сваю падтрымку: